На гродзенскім джып-трыяле пакажуць сваё майстэрства лепшыя з лепшых

|

Траса для мотакроса існуе ў Гродна больш за 20 год.

 

Зараз яна закінутая, бо на правядзенне спаборніцтваў няма грошай.

 

 

 

Трыял – гэта спаборніцтвы па перадольванні зробленых на трасе перашкодаў.

 

Асноўным крытэрам вызначэння пераможцаў трыялу з’яўляецца не хуткасць, а дакладнасць пераадольвання трасы без аніякіх памылак.

 

Асабліваць гарадзенскай трасы ў тым, што яе гліняная частка размакае і робіць гэты кавалак зямлі амаль непраходным.

>

А для аматараў джып-трыяла гэта якраз і патрэбна, каб паказаць магчымасці сваіх машынаў.

 

На старт гонкі выйдуць квадрацыклы і джыпы, матацыклы і аўтамабілі. Плануецца, што сярод удзельнікаў будуць не толькі беларусы, але таксама і госці з Расіі і Украіны.

 

Кажа адзін з удзельнікаў мерапрыемстваў Аляксандр, які збіраецца паказаць майстэрства на сваім савецкім джыпе ГАЗ-69:

 

– У падобным мерапрыемстве я бяру ўдзел не першы год. Чакаю ад нашай трасы асаблівасцяў, якіх не бачыў нідзе. Пабачым, якія складанасці створаць удзельнікам арганізатары.

 

Фота: http://www.4×4.by