Адзіны курс беларускага рубля — 8.680 рублёў за долар (абноўлена)

|

Курс долара патаннеў на 110 рублёў у параўнанні з учарашняй дадатковай сесіяй, курс расійскага рубля — на 6 рублёў, да 277 рублёў, еўра знізіўся на 260 рублёў і склаў 11.900 рублёў.

 

Курс беларускага рубля да долара па выніках таргоў на асноўнай сесіі БВФБ 19 кастрычніка складаў 5.712 рублёў за долар.

 

Такім чынам, новая дэвальвацыя афіцыйнага курсу рубля склала 52%, а ў цэлым з пачатку года афіцыйная дэвальвацыя беларускага рубля дасягнула 189% (на 1 студзеня курс долара складаў 3.000 рублёў).

Нагадаем, 24 мая гэтага года беларускі рубель ужо быў дэвальваваны на 56,3% і ўстаноўлены на ўзроўні 4.930 рублёў за долар. Наступным днём Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Няхай адбылася дэвальвацыя нацыянальнай валюты, нічога. Трэба, галоўнае, распарадзіцца гэтым як след, — для экспартна арыентаванай эканомікі гэта вельмі важна”.

З 14 верасня па 20 кастрычніка на БВФБ дзейнічала дадатковая гандлёвая сесія, дзе курсы валют вызначаліся на аснове попыту і прапановы. Мэтай адкрыцця дадатковай сесіі было ўстанаўленне рыначнага курсу рубля.

 

Перад вяртаннем да адзінай гандлёвай сесіі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб маючым адбыцца падзенні курсу долара ЗША.

 

“Майце на ўвазе, што курс долара такі не будзе. Зараз звядзём абедзве сесіі ў адну, літаральна днямі, і курс долара гэты ўпадзе. Калі ўжо шчыра казаць, мы высокі курс долара і падтрымлівалі, не ўмешваючыся, недзе акуратна дзейнічаючы”, — сказаў Лукашэнка на нарадзе 18 кастрычніка.

 

“Я ж бачу, хто робіць заяўкі на гэтыя долары, на замежную валюту. Гэта ў асноўным так званыя індывідуальныя прадпрымальнікі і тыя, хто ўвозіць імпарт некрытычнага парадку. Ну дык чаму ім долар танны прадаваць? Але галоўнае — гэта тое, што прадпрыемствы цяпер не прадаюць валюту, яны чакаюць адзінага курсу, які ён складзецца. І як толькі выльецца на рынак гэтая ўся наяўнасць, доларавая і еўра, якую мы аддаём зараз на закупку газу і гэтак далей, то прапановы долара будуць вельмі высокія”.

“І калі будзе адзін курс, прадпрыемства 30% абавязкова прадае — па гэтай цане прадаў, па гэтай жа цане можна і купіць валюту, — зусім будзе іншы курс. Таму гэта таксама трэба мець на ўвазе, а не прыстасоўвацца да курсу, які сёння 8 ці 9 тысяч”, — заявіў Лукашэнка.

 

Беларускія ўлады апусцілі рубель найбольш балючым для насельніцтва і бізнэса спосабам. Так для БелаПАН пракаментаваў выхад на адзіны курс кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.

«Адбылося непазбежнае – дэвальвацыя беларускага рубля адназначна павінна была адбыцца – канстатаваў эксперт. — Аднак сёння таргі паказалі, што сітуацыя ў эканоміцы яшчэ горшая, чым яна ўяўлялася раней, паколькі па ўласнай волі беларускія ўлады наўрадці адмовіліся б ад палітыкі множнасці курсаў. Відавочна, што на рашэнне выйсці на адзіны курс асноўны ўплыў зрабіла пазіцыя міжнародных арганізацый – патэнцыйных крэдытораў Беларусі, у першую чаргу МВФ і ЕўрАзЭС».

Як адзначыў Балыкін, страўсіная палітыка адцягвання рашэння аб выхадзе на адзіны курс прывяла да балючых для эканомікі вынікаў. На яго думку, калі б дзяржава правяла дэвальвацыю не пазней, чым у красавіку, курс мог бы стабілізавацца на ўзроўні 4 тысяч беларускіх рублёў за долар.

 

«Аднак улады па ідэалагічных прычынах цягнулі да апошняга і абралі, бадай што, самы няўдалы перыяд для афіцыйнай дэвальвацыі», — лічыць лідэр Асацыяцыі.

Ён звярнуў увагу, што на асноўнай сэсіі валюта прадавалася на лекі і энэрганосьбіты.

 

«Павышэнне афіцыйнага курса непазбежна выкліча падаражанне энэрганосьбітаў і, як следства, павышэнне тарыфаў на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і коштаў на харчаванне. Пры гэтым павышэнне тарыфаў на ЖКГ стане асабліва балючым у ацяпляльны сезон», — перакананы эксперт.

 

Аптымістычныя прагнозы прэзідэнта пра хуткае падзенне курса долара Балыкин адносіць да катэгорыі «палітычных манёўраў, якія не маюць пад сабой аніякіх рэальных падставаў».

 

«У кароткатэрміновай перспектыве магчымае некаторае ўмацаванне беларускага рубля, але ў доўгатэрміновай – яго падзенне не выклікае сумневу», — падсумаваў эксперт.

БелаПАН

 

Даведка ТС:


Вось як адрэагавалі на ўсталяванне адзінага курса некаторыя банкі ў Гродна:

 

Банк

 

долар еўра рас. рублі

“Трастбанк”

8300/8800 11400/12000 250/285

“Белінвестбанк”

8100/8600

11140/11850 245/270

“Масква-Мінск”

8000/8500 11100/11750 255/275

“Беларусбанк”

8100/8700 11000/12000 240/280