Пра дваіх, якія жывуць на дрэве

|

Назва нарвежскага дуэта тлумачыцца, як “Зрабі сам”. Так называецца вінны набор, які прадаецца у Нарвегіі.

 

Аднаго з ўдзельнікаў La casa Fantom завуць Бард і ён грае на бас-гітары.Другі – Ларс – на барабанах.

Творчасць музыкаў складана апісаць. Яна бярэ карані ў такіх музычных стылях, як панк і хардкор.

 

– Мы не абіраем стыль. Музыка робіцца сама, – распавялі  Бард і Ларс пра асаблівасці сваёй творчасці і дадалі, што выступаюць за чысціню навакольнага асяроддзя і вядуць адпаведны лад жыцця.

>

Пра гэта сведчыць, між іншым, тое, што апаратура, з якой дуэт падарожнічае, сабрана са “смецця” і фрымаркетаў (фрымаркет – бясплатная раздача непатрэбных рэчаў першым ахвотным).

 

Мы самі вырабляем узмацняльнікі, бяром тое, што знаходзім на вуліцах. На гэтым і граем, – распавядаюць музыкі.

 

Кашулькі, дыскі, значкі, якія Бард з Ларсам прадавалі пасля канцэрту, таксама зробленныя імі самімі.

Нарвежцы распавялі гродзенскай публіцы, што жывуць у лесе.

 

Яны пабудавалі жытло і студыю на дрэве. Сілкуюцца ў асноўным самастойна выгадаванымі прадуктамі, а грошы зарабляюць на перапрацоўцы смецця.

 

– Нам прасцей жыць  далей ад гарадоў і займацца творчасцю ва ўтульным і прыязным для нас месцы, а не ў нейкай наёмнай кватэры, дзе трэба плаціць арэнду і рэнту, – абгрунтавалі свой незвычвайны лад жыцця нарвежскія музыкі.

La casa Fantom правялі ўжо больш за 350 канцэртаў у 25 краінах.

 

Здымкі аўтара