Разбураныя храмы пазначаць

|

Гэта, напэўна, рэакцыя на шматлікія грамадскія кампаніі і акцыі, якія ладзіліся ў нашым горадзе з мэтай прыцягнуць увагу ўладаў і жыхароў Гародні да неабходнасці калі не аднавіць страчаную архітэктурную спадчыну, то хаця б пазначыць месцы, дзе калісьці ўзвышаліся цэрквы, касцёлы і кляштары.

 

У адрозненні ад іншых гарадоў Беларусі, гістарычны цэнтр Гародні не быў моцна разбураны пад час трагічных падзей двадцатага стагоддзя. Найбольш архітэктурных помнікаў было знішчана ў час Другой сусветнай вайны, а таксама ў савецкія часы.

 

Памятныя знакі плануецца ўсталяваць на месцы, дзе некалі ўзвышалася славутая фара Вітаўта, у скверы на Савецкай плошчы, а таксама каля Абласнога драматычнага тэатра, дзе быў некалі Свята-Барыса-Глебскі манастыр (каталіцкі манастыр бернардынак).

 

Яшчэ не позна накіраваць конкурсныя прапановы ва ўпраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гарадзенскага гарвыканкама. Яны будуць прымацца да 15 лістапада. Вынікі ж конкурсу будуць падведзенны не пазней за 15 снежня.

 

У конкурсе маюць права ўдзельнічаць спецыялісты з мастацкай і архітэктурнай адукацыяй, якія маюць вопыт творчай дзейнасці.

 

Інфармацыю па пытаннях, якія тычацца конкурсу, у тым ліку графічны матэрыял і гістарычную даведку аб згубленых храмах, можна атрымаць у сакратара конкурснай камісіі (кантактны тэл. (8-0152) 74 03 51).

 

На здымку: Паштоўка пачатку XX ст. Вуліца Маставая з Барысаглебскім кляштарам (зараз на яго месцы драматычны тэатр).

 

Фота: harodnia.com