Аперацыі на адкрытым сэрцы змогуць рабіць у Гродне
Аперацыйная, дзе будзе ўсё неабходнае як для аперацый на адкрытым сэрцы, так і для малаінвазіўных умяшальніцтваў, запрацуе ўжо ў снежні.
Гібрыдныя тэхналогіі дазваляюць камбінаваць некалькі падыходаў у лячэнні паталогій, дапамагаюць пазбягаць вялікіх разрэзаў пры правядзенні аперацый.
Гэта паскарае працэс зажыўлення пасляаперацыйнай раны і робіць лячэнне больш танным.
Аперацыі з выкарыстаннем гібрыдных тэхналогій у Беларусі ўжо некалькі гадоў робяць у навукова-практычным цэнтры “Кардыялогія”.
Шматфункцыянальныя аперацыйныя становяцца патрабаваннем часу, аднак іх шырокаму ўкараненню перашкаджае высокі кошт абсталявання.
Паводле http://belta.by