У Гродна прэзентавалі дзейнасць сталічнага kinaklubu
Праект kinaklub.org аб’ядноўвае кінааматараў, якія не проста глядзяць і аналізуюць кіно, але яшчэ здымаюць і паказваюць яго.
Ствараўся праект у 2007 годзе як месца для камунікацый паміж маладымі фільммэйкерамі і гледачамі.
Адрознівае дадзены кінаклуб ад іншых тое, што апроч традыцыйных кінапраглядаў арганізатары прапануюць кінааматарам яшчэ шмат чаго цікавага.
align=”left” >Напрыклад, праводзяць кінасемінары, прысвечаныя філасофіі, гісторыі і аналізу кінамастацтва.
Ды і самі кінапрагляды, скіраваныя, у першую чаргу, на паказ і прагляд аматарскага кіно, праводзяцца ў розных месцах і ў розных формах: у Галерэі Шчамялёва, на оупэн-эйрах, кватэрніках і нават у планетарыі пад зоркамі.
Удзельнікі кінаклубу стараюцца наладзіць сувязь паміж асобнымі групамі кінаматараў у Беларусі.
З гэтай мэтай у межах праекта адкрыты КінаКааператыў, дзе маладыя людзі, якія маюць жаданне здымаць кіно, могуць атрымаць дапамогу як у выглядзе кансультацый, так і ў выглядзе людскіх і тэхнічных рэсурсах для здымання.
– На сённяшні дзень мы спрабуем стварыць платформу для развіцця аматарскага, напаўаматарскага, напаўпрафесійнага, магчыма ў будучыні прафесійнага кінематографа ў Беларусі, – падзяліўся планамі клубу Дзяніс Шэка.
Таксама kinaklub.org дапамагае у правядзенні розных фестываляў.
Зараз праект выступае арганізатарам міжнароднага фестывалю-кінакааперацыі незалежных фільммэйкераў і іх груп “Cinema Perpetuum mobile”, што прайдзе ў сталіцы зімою.
Мэтай фестывалю з’яўляецца культурная разнастайнасць у сродках кіно і прасоўванне незалежнага аўтарскага кіно.
Кінагасцёўня ладзілася ў межах праекта “Горад з OFFу”, які ладзіцца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” у супрацоўніцтве з польскімі калегамі.
Мэтай праекту з’яўляецца папулярызацыя маладога аматарскага кіно.
Фота Юліі Каляды