Льготы пры паступленні ў ВНУ могуць адмяніць ўжо ў наступным годзе

|

Паводле БелТА, А.Тозік адзначыў, што ў наступным годзе адбудуцца змены ў правілах прыёму ў ВНУ.

У першую чаргу, на ягоную думку, неабходна адмяніць любыя ільготы пры паступленні ў ВНУ.

Адзіным крытэрам паступлення павінны быць толькі мазгі”, – падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

У краіне катастрафічна не хапае кваліфікаваных працоўных, таму пры паступленні неабходна размяркоўваць абітурыентаў паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і прафесійна-тэхнічнымі вучэльнямі.

 

Паводле актуальных на сёння правіл прыёму ў ВНУ РБ, зарэгістраваных у 2006 годзе (апошнія змены – у 2009 годзе), без іспытаў  у ВНУ залічваюцца:

– пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд і творчых конкурсаў па профільных прадметах, прызёры і пераможцы Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў (на спецыяльнасці фізкультуры і спорта);

– лаўрэаты спецыяльных фондаў прэзідэнта за высокія дасягненні ў асобных дысцыплінах, якія адпавядаюць профілю абранай спецыяльнасці;

– выпускнікі сувораўскай вучэльні з добрай паспяховасцю (пры паступленні на адпаведныя спецыяльнасці).

 

Пераможцы абласных этапаў прадметных алімпіяд аўтаматычна атрымліваюць вышэйшы бал па адпаведным прадмеце ўступнага выпрабавання.

 

Па-за конкурсам (акрамя некаторых спецыяльнасцей) пры наяўнасці ў атэстаце адзнак не ніжэй за 6 балаў па прадметах уступных іспытаў у ВНУ залічваюцца:

– дзеці-сіроты

– пераможцы і прызёры афіцыйных беларускіх чэмпіянатаў па пэўных відах спорту

– рэкамендаваныя вайсковымі часткамі асобы (на ваенныя факультэты і ў ВНУ Міністэрства абароны, МУС, МНС)

Акрамя таго перавагі пры роўнай колькасці балаў маюць:

– дзеці-інваліды, інваліды, дзеці загінулых службоўцаў і вайскоўцаў

– выпускнікі ССНУ, якія маюць стаж працы па спецыяльнасці не менш за 2 гады пры паступленні на завочную форму навучання

– абітурыенты з шматдзетных сямей

– уладальнікі залатых і срэбных медалёў і дыпломаў з аднакай і некаторыя іншыя катэгорыі абітурыентаў.