Па інфармацыі з АЗС, заўтра паліва падаражэе на 40-45%

|

І форум партала Onliner.by, і гродзенскі блог s13.ru падаюць аднолькавыя лічбы, згодна якіх цана на паліва ў бліжэйшы час можа вырасці на 40-45%.

Раней, перад чарговым ростам цэн на паліва, на гэтых рэсурсах з’яўлялася інфармацыя пра падаражанне, якая пасля беспалыкова пацвярджалася.

 

Атрымаць каментар «Белнафатахіма» цягам вечара не ўдалося — тэлефон прэс-службы не адказвае.

Пацвердзіць інфармацыю пра магчымае падаражанне паліва ўдалося на некалькіх аўтазапраўках Мінска і рэгіёнаў.

 

Сённяшняя сітуацыя нагадвае гісторыю з апошнім падаражаннем паліва.

У мінулую пятніцу ў інтэрнэце таксама з’явілася неафіцыйная інфармацыя, на запраўках пачалі збірацца чэргі. Пры гэтым тэлефоны прэс-службы «Белнафатахіма» таксама маўчалі.

Падаражанне адбылася ў нядзелю 16 кастрычніка.

Тым разам паліва вырасла ў цане на 3-5%.

 

Паводле s13.ru новыя кошты на бензін будуць такія:

АИ-92 6950 рублей
АИ-95 7500 рублей
ДТ 7800 рублей