Гродзенскія прадпрыемствы гоняць прадукцыю на экспарт
Аб’ём экспарту склаў 1331 мільён долараў ЗША, імпарту – 1102,9 мільёны.
Імпарт узрос на 31,7%, экспарт – на 36,6%.
Сярод харчовых тавараў найбольш істотна павялічыліся пастаўкі на экспарт ялавічыны (на 24 мільёны долараў), свініны (на 13,9 мільёна), ягад (на 10,3 мільёна), малочнай сыроваткі (на 9 мільёнаў).
Прамысловыя прадпрыемствы вобласці сёлета на 10,5 мільёнаў долараў павялічылі экспарт мэблі, на 8,2 мільёны – панчошна-шкарпэтачных вырабаў, на 3,3 мільёны –мужчынскай вопраткі.
Асноўныя гандлёвыя партнёры Гродзенскай вобласці – Расія (38,3% ад усяго аб’ёму таваразвароту), Польшча (8,2%), Кітай (8,1%), Германія (7,1%), Бразілія (4,9%).
Паводле http://belta.by