Шведска-беларускі танцавальна-драматычны спектакль “Change” у Гродне
Арганізатар праекта – харэограф абласнога драматычнага тэатра Аляксандр Цебянькоў.
Шведскі харэограф і режысёр Бено Воорхам працуе з гродзенскімі танцоўшчыкамі і акторамі ўжо з канца верасня, акцэнт ён робіць на танцавальную імправізацыю.
Творчая група спектакля паспрабуе прадставіць гульню сэнсаў і значэнняў самога слова “змены”, паразважаць на тэму таго, што мы хочам змяніць у сваім жыцці, ці можам стаць такімі, якімі хочам.
Пасля паказу “Change” у Гродне, спектакль пройдзе ў Мінску, Гомелі, Мозыры, Віцебску, Полацку.
Беено Воорхам – заснавальнік міжнароднай танцавальнай асацыяцыі LAVA-Dansproduktion (Стакгольм), вядомы ў якасці выкладчыка кантактнай і кампазіцыйнай імправізацыі.
Летась сумесна з маладымі акторамі і танцорамі з Гродна ён стварыў танцавальна-тэатральнае прадстаўленне “Але не я…”.
Паводле http://grodno.gov.by