Прыбраліся перад Дзядамі

|

Так званы “суботнік” адбыўся на тэрыторыі старых каталіцкіх могілках, што находзяцца за Нёманам і належаць да Адамавіцкай парафіі. Могілкі – нядзейныя, апошняе пахаванне адбылося каля пяцідзесяці гадоў таму.

 

 

Моладзь згрэбла тэрыторіі могілак пажоўклае лісце, расчысціла магільныя пліты, выдзерла траву, пазбірала ў пакеты старыя неэстэтычныя ламападкі і смецце.

Скончыўшы працу, моладзь памалілася за спакой душ тых, хто пахаваны на старых могілках.

 

Нагадваем, надыходзяць Дзяды – Дзень памяці продкаў. Ушануйце і вы памяць сваіх памерлых блізкіх, родных, занёмых. Запаліце ў сэрцы лампадку малітвы за іх супакой.

 

фота Ганка Марза