Моладзь не спала ўсю ноч і дзякавала за гэта
-«Ноч Кіно» досыць стары праект,- кажа нам дырэктарка кінатэатра і распавядае, што раней ён праходзіў па хаатычным графіку. – Але з красавіка «Ноч Кіно» праходзіць у апошнія лічбы кожнага месяца – падкрэслівае наша суразмоўца.
На пытанне, ад чаго залежыць колькасць гледачоў, дырэктарка адказвае, што шмат залежыць ад яркасці і вядомасці кінастужак.
Яна абвяргае распаўсюджанае меркаванне, што «Ноч Кіно» – гэта праект па акупнасці кінатэатра.
– Гэта праграма па пашырэнні кінаадукацыі моладзі – тлумачыць кіраўнічка “Усходу” і падкрэслівае, што гледачамі “Ночы кіно” з’яўляюцца ў асноўным хлопцы і дзяўчаты ад 18 да 25 гадоў.
Па нашай просьбе дырэктарка тлумачыць, чаму кінапрэм’еры трапляюць у яе кінатэатр у апошнюю чаргу.
– У нашым кінатэатры самыя нізкія кошты на квіткі і ў ім папросту немэтазгодна паказваць прэм’еру. Фільм павінен зрабіць збор, а з нізкай цаной ён нават не акупіць сябе – прызнае спадарыня дырэктар і распавядае пра тое, што ў недалёкай будучыні чакаецца рэканструкцыя кінатэатра.
– Будзе ўстляванае самае сучаснае абсталяванне, зроблены касметычны знешні і ўнутраны рамонты, пасля чаго кінатэатр уздыхне па-новаму і ўжо будзе даваць прэм’еры і прапаноўваць іншыя праекты.
На час рэканструкцыі “Усходу” “Ноч кіно”, якая мае ўжо сталых аматарў, хутчэй за ўсё возьме да сябе іншы гарадзенскі кінатэатр.
Хто ж яны, гледачы “Ночы кіно”?
Калі наш карэспандэнт наведаўся на незвычайны кінапаказ, і пацікавіўся пра гэта ў прысутных хлопцаў і дзяўчат, то высветлілася, што частка з іх прыйшла проста адпачыць.
Былі і закаханыя пары, і досыць вялікія шумныя кампаніі.
Хтосьці прыйшоў пасля працы, нехта пасля вучобы, некаторыя проста вырашылі добра правесці вольны час.
Многія прызналіся ў адсутнасці вольнага часу і ягонай нястачы для сустрэчаў з сябрамі.
– А «Ноч Кіно» сталася аказіяй для сустрэчы – кажуць хлопцы прыблізна дваццацігадовага ўзросту .
Практычна ўсе маладыя людзі даведаліся пра мерапрыемства з афішы, якую ўбачылі на рэкламнай тумбе, у транспарце, або ў краме.
Зусім няшмат людзей даведалася пра “Ноч кіно” з інтэрнэту, хоць адміністрацыя праводзіць у глабальнай сетцы рэкламныя акцыі па папулярызацыі праекту.
“Ноч Кіно” – гэта не проста прагляд трох фільмаў запар.
У перапынках паміж кінастужкамі гледачам было прапанавана паўдзельнічаць у віктарыне на веданне савецкіх камедый, а таксама іх персанажаў, акцёраў і рэжысёраў.
Прыемна ўразіў выступ гарадзенскіх трэйсераў (людзі якія займаюцца паркурам – трэнуюць здольнасці перамяшчэння, пераадольваючы перашкоды – рэд.).
Пераможцы конкурсаў атрымалі прызы ад арганізатараў.
Пасля заканчэння праграмы ніхто не выглядаў расчараваным.
Гледачам спадабаліся як фільмы, так і забаўляльная праграма, прапанаваная адміністрацыяй.
alt=”Image 17184″ >
Апошняя пачула не толькі словы ўдзячнасці, але і парады па далейшым развіцці праекта і прыцягненні да яго ўвагі большай колькасці моладзі.