Шчучынскія краязнаўцы знайшлі самалёт ПЕ-2
Распавядае Зміцер Кіенка (на здымку), аспірант факультэта гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага Дзяржаўнага ўніверсітэта:
– “Месца падзення гэтага самалёта мы шукалі апошнія сем год. Карысталіся звесткамі як з архіваў за мяжой, так і па ўсёй Беларусі. За апошнія 2 гады кола пошукаў звузілася і вось мы знайшлі сам самалёт.
Менавіта гэты самалёт знакаміты тым, што менавіта ён быў першым выпрабаваны ў Вялікую Айчынную вайну. Сам экіпаж намі яшчэ пакуль не знойдзены і гэта галоўная праблема. Мы не маем права праводзіць раскопкі, таму што маюць права капаць ў Беларусі толькі пошукавыя атрады. А яны прыяджаюць на месца раскопак толькі тады, калі там знойдзеныя косткі.
Увогуле, нашай групай краязнаўцаў знойдзена месцы гібелі 26 розных самалётаў па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Два з іх нямецкія.”
Зміцер Кіенка займаецца тэмай авіяцыі на Гарадзеншчыне і пачатак Вялікай Айчыннай Вайны з’яўляецца тэмай яго дысертацыі.