На Гродзеншчыне ўшануюць памяць паўстанцаў 1863-64 гадоў
У праграме Дня памяці таксама наведванне вёскі Якушоўка, дзе захаваліся парэшткі падмуркаў сядзібы Каліноўскіх, канцэрт і сяброўскі пачастунак.
Акрамя таго, мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці паўстанцаў 1863-64 гг., пройдуць і 27 кастрычніка. Удзельнікі збіраюцца каля касцёлу ў Свіслачы з 11.00 да 11.30.
Дзень памяці адзначаецца ў Свіслачы штогод. Гэта адзінае месца ў Беларусі, дзе ўсталяваны помнік Кастусю Каліноўскаму.
>
У Свіслачы знаходзіцца таксама магіла Віктара Каліноўскага – старэйшага брата Кастуся, які лічыцца яго ідэйным натхняльнікам.
Дарэчы, магіла Віктара была знойдзена ў 1996 г. гродзенскім журналістам Зміцерам Кісялём. Потым на магіле ўсталявалі помнік.
З 1996 году адзначэнне Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы стала традыцыйным. Сюды з’язджаюцца не толькі гарадзенцы, але і людзі з іншых куткоў Беларусі.
Фота: Юлія Дарашкевіч, “Наша Ніва”