ДАІ прапануе канфіскоўваць аўтамабілі ў пьяных кіроўцаў
Больш за 3,8 тысячы з іх прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці (затрыманыя за паўторнае парушэнне).
Начальнік аддзела дарожна-паставой службы УДАІ МУС Беларусі Аляксандр Цагельнік патлумачыў, чаму канфіскацыя аўтамабіля на яго погляд можа выправіць сітуацыю:
– Як мінімум, будзе адабраны сродак павышаная небяспекі ў руках тых, кто прадстаўляе рэальную пагрозу ўдзельнікам дарожнага руху.
Ёсць пярэчанні, таму што аўтамабіль належыць сям’і, а не аднаму чалавеку, ёсць пытанні юрыдычнага характару.
Аднак іншыя больш мяккія меры не даюць належнага выніку.
У Гродзенскай вобласці за 12 гадзін адбылося 2 ДТЗ з удзелам нецвярозых кіроўцаў.
Учора ўвечары ў Скідзеле адзін з іх уехаў у агароджу жылога дома.
Утрыманне алкаголю ў яго крыві склала 2,12 праміле. Ні дакументаў, ні страхавога пасведчання на машыну ў яго не было.
Сёння раніцай пьяны на “Ауды” ўехаў у маршрутнае таксі з чатырма пасажырамі, якое стаяла на прыпынку грамадскага транспарту на пр-це Янкі Купалы.
У арганізме вінаватага кіроўцы ўтрымлівалася 2,25 праміле алкаголю.
Паводле http://belta.by , http://gaigrodno.by