Аляксандр Семянчук: гэта толькі пачатак працы
Даведнік змяшчае амаль 50 старонак добрых іллюстрацый, мапу і добрае апісанне падзей амаль 100 гадовай даўніны.
Гераічная абарона крэпасці ў І і ІІ сусветныя войны, цытаты з успамінаў нямецкіх і савецкіх салдат, успаміны жыхароў Гарадзеншчыны, што працавалі на пабудове крэпасці – гэта толькі частка таго, што можна знайсці ў даведніку.
align=”left” >Аляксандр Семянчук (на здымку), адзін з аўтараў даведніка, спадзяецца, што гэта толькі першы крок да выдання вялікай кнігі па крэпасці:
– “Сам даведнік рыхтаваўся на працягу апошніх 2-х год. Складана было здабыць сродкі на выданне, але мы знайшлі спонсара. Ім стаў гарадзенскі мясакамбінат, які і выкупіў увесь наклад выдання.
Даведнік добры у першую чаргу тым, што з яго дапамогай можна вывучаць саму крэпасць.
Што было вядома звычайнаму гарадзенцу? Адзін альбо два фарты ў накірунку Аўгустоўскага канала.
А цяпер мы маем апісанне кожнага фарта і мапу з усімі GPS каардынатамі, каб можна было пад’ехаць да кожнага аб’екта.
Наступнае выданне, якое мы плануем, – гэта вялізная кніга, прысвечаная 100-годдзю пабудовы крэпасці. Для гэтага плануем наведаць у бліжэйшы час архівы, дзе захавалася яшчэ шмат не апрацаваных дакументаў”.
Фарты гарадзенскай крэпасці ўнесены ў спіс помнікаў архітэктуры, аднак належнай аховы ці нават добраўпарадкавання тэрыторыі каля іх не вядзецца.
Аўтарамі даведніка з’яўляюцца два гарадзенскія краязнаўцы: Зміцер Люцік, супрацоўнік гарадзенскага гісторыка – археалагічнага музея і прадпрымальнік Аляксандр Семянчук.
Аляксандр ўжо больш за 10 год самастойна ў вольны ад працы час аб’язджаў амаль усе аб’екты крэпасці і 68-га ўмацаванага раёну і таму ведае на гэтай тэрыторыі амаль кожны камень.
Фота аўтара