Яны хочуць скочыць з тэлевежы
Унізе з цікавасцю ды лёгкім хваляваннем назірае народ.
Гэта не клуб самазабойцаў – гэта адно з маерапрыемстваў гродзенскіх роўпджампераў (ангельск. ropejumping– напрамак экстрымальнай актыўнасці, які складаецца з скачка і далейшага вольнага падзення – палёта ўніз – з высокага аб’екту.
Для прыпынення падзення выкарыстоўваецца амартызуючая сістэма альпінісцкіх вяровак і абсталявання.
Ropejumping вынайшаў амерыканскі скалалаз Дэн Осман у 1989 годзе).
Яшчэ шмат хто хоча атрымаць сваю дозу адрэналіна. Нехта нервова паліць, нехта трасецца ці то ад холаду, ці ад хвалявання, чакаючы сваёй чаргі.
Распавесці “Твайму Стылю” пра незвычайнае хобі згадзіўся лідар гарадзенскай суполкі роўпджампераў Андрэй.
– Колькі гарадзенцаў ўжо прайшло праз арганізаваныя вамі скачкі?
– Калі не памыляюся – каля тысячы.
Дарэчы, шмат хто, скочыўшы раз, рэгулярна наведвае чарговыя мерапрыемствы.
align=”left” alt=”Image 17259″ >- Хто і калі пачаў займацца роўпджампінгам ў Гародні?
– Я і мае сябры займаліся альпінізмам і турызмам.
Але з цягам часу гэта пачало надакучваць, і ў 2009 годзе мы пачалі спрабаваць нешта новае.
Рабілі з альпінісцкага абсталявання арэлі на дрэвах, паступова павялічваючы вышыню, а ўжо потым з’явілася ідэя з вольным падзеннем.
Мы нават не ведалі, што такое ropejumping, пакуль да нас не прыехаў хлопец з мінскай каманды “BelExtreeme” і не сказаў: “Хлопцы, вы ж роўпджамперы!” “Крута!”- адказалі мы.
– З боку вашы мерапрыемствы выглядаюць неяк па вар’яцку.
Ці гэтыя скачкі бяспечныя?
– Мы робім усё, каб яны былі бяспечныя. Па-першае, выкарыстоўваем дублюючую сістэму страхоўкі, па другое, усё нашае абсталяванне сертыфікаванае і выраблена ў адпаведнасці з нормамі бяспекі. Дарэчы, абсталяванне не выкарыстоўваецца болей за год.
– Якая падрыхтоўка патрэбная, каб скочыць з вышыні?
– Галоўнае – асабістае жаданне. Ну і, канешне, вам павінна споўніцца васямнаццаць гадоў, вы не павінны мець захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы і апорна-рухальнага апарату, ці знаходзіцца ў пасляаперацыйным перыядзе.
– А ці можна перад скачком крыху выпіць, каб супакоіць нервы?
– Катэгарычна не! Нецвярозыя людзі нават не дапускаюцца на аб’ект. Гэта ж вышыня, і з п’яным можа здарыцца што заўгодна!
– З якіх аб’ектаў у Гародні ладзяцца скачкі?
– У першую чаргу з тых, якія не ахоўваюцца, да якіх існуе вольны доступ, і яны не знаходзяцца ў людным месцы.
Зараз мы ладзім скачкі ў асноўным са старога чыгуначнага маста на Вішняўцы.
– Як выглядаюць вашы адносіны з праваахоўнымі органамі?
– Напружана. З аднаго боку мы не парушаем заканадаўства, бо не ладзім мерапрыемствы на закрытых ці рэжымных аб’ектах, нікому не перашкаджаем.
З другога боку, хтосьці з мінакоў, не паспеўшы разабрацца ў сітуацыі, часам выклікае міліцыю, а тая павінна рэагаваць на выклік.
Было, што нас знімалі з аб’ектаў. Але, паўтаруся, мы не парушаем закон.
– Калі б у цябе была магчымасць выбраць любы аб’ект ў Гародні, адкуль ты б прыгнуў?
– Вядома з гродзенскай тэлевежы! Але, на жаль, ніхто нам гэта не дазволіць.
Фота з суполкі “Grodno free roupe jumping unification”
Відэа аўтара