Чатырохпавярховы корпус “Радыёхвалі” прададзены за 14157 мільёнаў рублёў

|

На аўкцыён корпус №7 “Радыёхвалі” быў выстаўлены па першапачатковым кошце 13483 мільёны рублёў.

Аднак набыць яго выказаў жаданне толькі адзін удзельнік.

У такім выпадку аб’ект з аукцыёну здымаецца і прадаецца на 5% даражэй пачатковага кошту.

 

Апошнія гады будынак, у якім калісці размяшчалася сетка  грамадскага харчавання з вялізнай столовай, буфетамі, крамамі, заля на 700 месцаў, здаваўся ў арэнду розным фірмам і гандлёвым прадпрыемствам.