Вясной пачнецца будаўніцтва катлавана для першага энергаблока Астравецкай АЭС
Але найперш на тэрыторыі будучай АЭС пабудуюць бетонна-растворную гаспадарку, будынкі для размяшчэння адміністрацыі і інжэнерна-тэхнічнага персаналу, сталовую і склады.
На будоўлі АЭС будуць занятыя 5-6 тысяч чалавек.
Пакуль жа на пляцоўцы працуе каля 150 будаўнікоў.
Будаўніцтва вытворчай базы на 80% будзе фінансавацца за кошт расійскага крэдыту і на 20% – за кошт беларускіх сродкаў.
Па словах дырэктара упраўлення будаўніцтва “Беларуская АЭС” Анатоля Андрыянава, на будаўнічыя працы пойдзе каля 2,5 мільярдаў долараў ад агульнага кошту праекта (каля 9 мільярдаў долараў).
Агульнабудаўнічыя працы, у тым ліку ўзвядзення будынку рэактара, давераць беларускім падрадчыкам.
Для электрамантажных прац, якія патрабуюць ліцэнзіі, плануецца прыцягваць расійскія фірмы.
Увод першага блока Астравецкай АЭС запланаваны на 2017 год.
11 кастрычніка ЗАТ “Атамбудэкспарт” (Расія), кампанія дзяржкарпарацыі “Росатам” і Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі падпісалі Кантрактнае пагадненне па ўзвядзенні энергаблокаў №1 і №2 АЭС.
Літва прапанову аб сумесным будаўніцтве АЭС адхіліла.
Беларуска-Расійскія перамовы па крэдытах на будаўніцтва працягваюцца.
Эколагі неаднаразова выступалі з адкрытымі зваротамі і заклікамі адмовіцца ад будаўніцтва АЭС на Астравецкай пляцоўцы, да таго ж
папярэджвалі пра высокую рызыку карупцыі падчас рэалізацыі праекта беларускай АЭС, не кажучы ўжо пра рызыку для здароўя насельніцтва.
Паводле http://www.belta.by
Здымак пляцоўкі Астравецкай АЭС з сайта http://atominfo.ru