Летні час назаўсёды
Кампанія Microsoft не плануе ў сувязі з адменай пераходу на зімовы час выпускаць экстранае абнаўленне для Беларусі.
Каб “кампутарны” час супадаў з агульнабеларускім, неабходна ў настройках пераключыцца з часавога поясу «(UTC+02:00) Мінск» на «(UTC +3:00) Калінінград».
Беларускі час будзе адрознівацца ад часу ў большасці суседніх краін. З Расіяй, следам за якой Беларусь адмяніла пераход на зімовы час, захавалася розніца ў 1 гадзіну.
З’явілася гадзінная розніца ў часе з Украінай, урад якой спачатку таксама прыняў рашэнне заставацца на летнім часе, але потым гэтае рашэнне адмяніў.
Цяпер у Беларусі будзе на гадзіну пазней, чым ва Ўкраіне і Літве.
Пасля веснавога пераходу краін-суседак на летні час, мы зноў да восені будзем жыць у адным часавым поясе.
З сённяшняга дня павялічылася розніца ў часе і з Польшчай: да вясновага пераводу польскіх гадзіннікаў яна будзе складаць 2 гадзіны, замест звыклай гадзіны.
Пераход на зімовы час у Беларусі адменены пастановай Савета міністраў ад 15 верасня 2011 года.
Фота з сайта http://www.obozrevatel.com