Старшыня таварыства садаводаў растраціла грошы на святло і ваду

|

Высветлілася, што жанчына раней ужо была асуджаная за эканамічнае злачынства.

На новай пасадзе яна занялася падвядзеннем электрычнасці і водазабеспячэння.

У 2009 годзе садаводы на гэтыя мэты ахвяравалі па 500 тысяч з чалавека.

Усе ўнёскі жанчына старанна фіксавала ў спецыяльным сшытку.

У хуткім часе працы пачаліся: экскаватары вырылі траншэю.

Тады падвесці камунікацыі пры пасярэдніцтве махляркі выказалі жаданне садаводы суседняга таварыства.

Яны таксама заплацілі грошы і пачалі чакаць вынікаў.

Вады і святла садаводы чакалі 2 гады, і толькі тады пайшлі ў міліцыю.

Па дадзеных следства, махлярка за гэты час прысвоіла больш за 100 мільёнаў сяброўскіх складак.

Высветлілася, што акрамя гэтага жанчына завалодала 300 доларамі пад выглядам афармлення дакументаў для продажу зямлі.

На грошы садаводаў махлярка гуляла ў рэстаранах, набывала маёмасць.

Цяпер на нерухомую маёмасць жанчыны накладзены арышт.

Ёсць надзея, што большая частка грошай пацярпелым вернецца.

Паводле http://uvd.grodno.by