Гродна: кіно, тэатар, цырк
Аўтары – гродзенскія гісторыкі Віктар Саяпін і Таццяна Касатая, прадстаўляюць чытачам гісторыю відовішчаў у Гродне апошніх двух стагоддзяў.
Таццяна Касатая:
– Кніга прысвечана гісторыі атракцый у Гродне, папулярных масавых прадстаўленняў: гісторыі лялечнага тэатру, кінатэатраў, цырку ад іх з’яўлення і да 90-ых гадоў 20 стагоддзя.
Цырк і сінематограф у Гродне развіваліся паралельна.
Некаторыя фільмы ў 10-ых гадах 20 стагоддзя паказвалі ў цырку.
Дарэчы пра гродзенскі цырк увогуле ніхто ніколі не пісаў, многія гродзенцы не ведаюць, што ён быў у горадзе.
Кніга мае каля 80 старонак.
Большая частка працы зробленая безумоўна Віктарам Саяпіным.
Выданне багата аздоблена фотаздымкамі.
Некаторыя з іх унікальныя, раней нідзе не публікаваліся: здымкі газет, афіш 30-ых гадоў, фотаздымкі артыстаў.
Набыць кнігу “Гродна: кіно, тэатар, цырк” можна будзе падчас прэзентацыі і ў гродзенскіх кнігарнях.
Пачатак прэзентацыі ў 18 гадзін.
Фота з сайта http://vgr.by