Ад сёння падаражэлі білеты на міжнародныя цягнікі
У даведцы гродзенскага чыгуначнага вакзала “Твайму стылю” паведамілі кошты білетаў на міжнародныя цягнікі, якія адпраўляюцца ў Гродна.
Даехаць да Беластоку цяпер каштуе 159 тысяч 520 рублёў (раней каля 103 тысяч), да Варшавы – 296 тысяч 780 рублёў (раней – каля 190 тысяч).
Кошты білетаў у кірунку Масквы, Пецярбургу і Кіева адрозніваюцца ў залежнасці ад дзён тыдня, у святы і перадсвяточныя дні.
Сёння даехаць да Масквы ў плацкарце можна за 484 тысячы беларускіх рублёў, у купэ – за 948 тысяч. 2,3 і 6 лістапада білет на гэты ж цягнік абыйдзецца ў 576 тысяч (плацкарт) і 1 мільён 134 тысячы рублёў (купэ).
Затое 7 лістапада трапіць у сталіцу суседняй краіны можна па сённяшніх “танных” коштах.
У бліжэйшыя выходныя білет Гродна-С.-Пецярбург каштуе 538 тысяч (плацкарт) і 1 мільён 41 тысяча (купэ).
Да Кіева даедзеце за 328 тысяч у плацкарты альбо за 514 тысяч у купэ.
Кошт міжнародных чыгуначных білетаў у Беларусі прывязаны да курсу швейцарскага франка.
Пасля ўсталявання Нацбанкам адзінага курса франк падаражэў на 57%.
З улікам гэтай розніцы і разлічваецца кошт перавозкі пасажыраў.
Фота з сайта http://www.ej.by