Ад грыпу прывіліся 117 тысяч жыхароў Гродзенскага раёну

|

Вакцынацыя на сёння лічыцца адзіным эфектыўным сродкам абароны ад грыпу. Лістапад – апошні месяц, калі гродзенцы змогуць зрабіць прывіўкі.

Як і планавалася, да 1 лістапада вакцынацыю прайшлі прадстаўнікі катэгорыі рызыкі: дарослыя і дзеці, што знаходзяцца на дыспансерным уліку з хранічнымі захворваннямі, кантактуюць з вялікай колькасцю людзей, дзетсадаўцы, школьнікі, студэнты.

Зрабіць платную прывіўку ў гарадской паліклініцы пасля накіравання тэрапеўта можа кожны ахвотны.

Захварэць можна і пасля прывіўкі, аднак у гэтым выпадку захворванне пераносіцца лягчэй, рэзка зніжаецца рызыка развіцця ўскладненняў.

Паводле гродзенскіх эпідэміёлагаў, найбольш верагодныя тэрміны эпідэміі грыпу ў Гродне  –  канец студзеня-люты 2012 года.

 

Сёлета ў першыя тры месяцы года 138 тысяч жыхароў Гродзенскай вобласці перахварэлі на грып і ВРВІ.

Пік захворванняў прыйшоўся на час з 7 лютага да 11 сакавіка.

За гэтыя 5 тыдняў у Гродна і Лідзе да лекараў звярнуліся 17500 чалавек.