Інтэрнэт-складанка “Са смакам лета”

|

За вакном восень, але так не хочацца забірацца ў цёплыя швэдары, шалікі, пальчаткі і раскрываць парасон… І не трэба!

 

“Са смакам лета” – складанка, песні з якой абавязкова будуць гучаць з вокнаў беларусаў, – перакананы стваральнікі. – Такога яшчэ не было”.
Сапраўды, такіх складанак яшчэ не было.

“Са смакам лета” – гэта мікст усім вядомых выканаўцаў AKUTE, МутнаеВока, Re1ikt, TLUSTA LUSTA разам з толькі аперыўшыміся гуртамі.

І гэта яшчэ не ўсё!

Бонус складанкі – адмыслова запісаны трэк “Мейсца пакуты” украінскага гурта “Фіолет”.

Усе песні, якія трапілі на інтэрнэт-дыск, – зусім новыя, “цёпленькія”.

Яны ўвесь час будуць зараджаць вас пазітывам і добрым настроем“, – заўважае Алесь Снег, адзін са стваральнікаў дыска.

“Цёпленькія” песні айчыннай музыкі раней прэзентаваліся ў суполцы MOLADZ.ORG у кантакце на працягу вясны і лета.

Самае строгае журы ў выглядзе тысячаў наведвальнікаў суполкі абмяркоўвала, крытыкавала альбо хваліла гэтыя песні.

Лепшыя з кампазіцый трапілі ў інтэрнэт-складанку.

 

Інфармацыйнымі партнёрамі інтэрнэт-дыска выступілі: Таварыства беларускай школы (Гродна), Будзьма, Твой стыль, Тузін гітоў, babruisk.by, ultra-music.com.

 

Пампуй дыск тут!