Лукашэнка ўручыў кіраўнікам абласцей пагоны

|

З 31 кастрычніка да 4 лістапада ў Беларусі адбываліся камандна-штабныя вучэнні па тэрытарыяльнай абароне, у якіх узяў удзел кіраўнік дзяржавы. Падчас іх правядзення старшыні шасці аблвыканкамаў і старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька атрымалі вайсковыя званні генерал-маёраў.

 

Як адзначыў Лукашэнка, вайсковыя званні і паўнамоцтвы для кіраўнікоў абласцей – гэта не нейкі маркетынгавы крок.

 

Мы ствараем, калі хочаце, новае войска ў Беларусі і ім будзеце кіраваць вы, – звярнуўся ён да прысутных губернатараў. Тэрытарыяльная абарона мусіць мець агульнадзяржаўны і ўсенародны характар. Гэта новае войска, па словах Лукашэнкі, будзе складаць каля 120 тысяч чалавек.

 

У нас губернатары – людзі вайсковыя, адказныя, таму другая частка вашага жыцця ад сённяшнагя дня – вайсковая бяспека. Вы будзеце праводзіць вучэнні па тэрытарыяльнай абароне і мусіце разам з генштабам цалкам дапрацаваць нарматыўна-прававую базу.

 

За кожным аўтаматам, пісталетам, гранатамётам, да кожнай зброі мусяць быць прыпісаныя канкрэтныя людзі. Гэтыя мерапрыемствы вельмі сур’ёзныя.

 

Прэзідэнт адзначыў таксама, што войскі тэрытарыяльнай абароны павінны шчыльна супрацоўнічаць з асноўнай арміяй. Узгадаў ён і пра ранейшыя свае словы адносна ўдзелу ў тэрытарыяльнай абароне бізнэса. Маўляў, прыватнаму ўласніку заўсёды ёсць што губляць, таму ён мусіць быць закіўлены ў бяспецы краіны.

 

Паводле Белта