Анлайн віктарына па гісторыі Гродна будзе мець працяг
Першая віктарына адбылася 3 лістапада, як часта святкавання грамадскіх дзён горада – Дзён Святога Губерта. У межах гэтай іпрэзы адбыліся таксама навуковая канферэнцыя і выстава.
Лепшыя ўдзельнікі віктарыны атрымалі каштоўныя падарункі ад выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская бібліятэка”, а пераможца – вячэру на двох у адной з гарадзенскіх кавярняў.
Аднак, уражанне ад гульні сапсавалі істотныя тэхнічныя хібы. Падчас чарговых гістарычных віктарын адміністратары дамена grodno.en.cx абяцалі выправіць сітуацыю, каб нішто не магло азмрочыць гульню.
Як і мінулым разам, удзельнікаў чакаюць 60 пытанняў па гісторыі горада над Нёманам. Гэтым разам аўтарамі гульні будуць таксама ўдзельнікі мінулай віктарыны. Чакаюцца таксама цікавыя падарункі ад праекта Энкаўнтэр.
Падрабязнасці і рэгістрацыя – тут.