Чэргі на мяжы не знікаюць

|

На дадзены момант чэргі захоўваюцца. Па дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэта, на дадзены момант чакаюць на выезд у Польшчу на ўсіх пераходах 850 аўтамабіляў, з іх 250 на пераходзе Брузгі і 150 на Бераставіцы. Меншыя чэргі на выезд у Літву: каля 30 аўтамабіляў у Прывалцы, па 50-60 у Каменным Логу і Катлоўцы.

Акрамя таго, на літоўскім накірунку на дадзены момант чакае на выезд з краіны больш за 1000 фураў.

Па інфармацыі Telegraf.by, учора ўвечары на пераходзе “Каменны Лог” праязджалі мяжу тыя, хто прыехаў яшчэ раніцай.

Праблемы з выездам у Польшчу маглі пачацца яшчэ раней: у ноч з 3 на 4 лістапада каля 4 гадзін польскі бок не займаўся афармленнем аўтамабіляў з нагоды абнаўлення праграмнага забяспечання.