19-гадовы інвалід абкрадаў ветэранаў

|

Хлопца затрымалі ўсяго за некалькі гадзін пасля таго як абкрадзены гарадзенец паведаміў аб знікненні 5 медалёў са свайго дому ў вёсцы Пачуйкі Ваўкавыскага раёну. Аказалася, што злаўмыснік мэтанакіравана выбіраў у сусэдніх вёсках дамы ветэранаў, дзе ўжо звычайна ніхто не жыў, а нашчадкі выкарыстоўвалі іх як лецішчы.

Затрыманы падазраецца таксама ў яшчэ шасці падобнага кшталту крадзяжах.

 

Паводле uvd.grodno.by