З абмежаваным бюджэтам за межа Беларусі
Ганна – студэнтка 1 курсу, 20 гадоў, вандруе пераважна аўтаспынам з сябрамі, пакуль атрымалася паездзіць па Польшчы і Літве. Ганна прапанавала свае варыянты выдаткоўвання 20 даляраў, начлег пры гэтым не ўлічваўся.
Вільня. 2$ – традыцыйны сняданак – кава, піцца. 3$ – комплексны абед у сталоўцы. Вячэра ў McDonald’s – 4$. Экскурсія з аўдыёгідам – 5$, але можна і самому прагуляцца, тады яшчэ застанецца на літоўскі хлеб і сыр, або на каву з чымсьці салодкім. 6$ – сувеніры з бурштыну і керамікі.
Кракаў. 3$ – сняданак, McDonald’s. 3$ – абед, Green Way – вегетарыянская ежа. 4$ – вячэра, рэстарацыя TRELE MORELE (традыцыйная польская кухня – журэк, бульба са смажанай капустай, свініна ў соўсе, салатка) 2,8$ (9 zl) – наведванне нацыянальнага музея ў Кракаве, галоўны аддзел 3$ (10 zl) – музей Чартарыскіх, але зараз закрыты на рамонт 4$ (12 zl) – Sukiennice, выяўленчае мастацтва 19 стагоддзя, Ян Матейка. Або падзямеллі Галоўнага Рынку – самы папулярны на сёння музей у Кракаве, квіток для студэнтаў каштуе каля 4$, але браніраваць яго анлайн трэба заранёў.
Вроцлаў 2$- сняданак, McDonald’s 3$- абед у Bazylia, студэнцкай сталоўцы альбо ў любой кавяраньцы, асабліва з польскай кухняй, дзе меню на абед каштуе каля 11 злотых, што крыху больш за 3 даляры, таксама кафэ-сталовая WEGA. 4$- вячэра, Green Way ці рэстарацыя Kurna Chata (курыны суп з локшынай, бульба вараная з кропам, салатка, кампот ці гарбата) 1,5$ (4 zl)- узняцца на вежу касцёла святой Эльжбеты 6,8$ (22 zl) – Panorama Raclawicka, Muzeum Narodowe i Muzeum Etnograficzne Застаецца 2,7$ на сувеніры – напрыклад, індыйская крама на вуліцы Ruska альбо 4,7$ (15zl) – Muzeum Narodowy + 3$ (12$) – Muzeum Architektury, але тады на сувеніры нічога не застаецца.
Архітэктара Аляксандра, 32 гады, цікавіць больш архітэктура і арганізацыя гарадской прасторы, як, напрыклад, спалучаецца сучаснасць з гістарычнымі забудовамі. Вандруе кожны год, адкрываючы новыя гарады і краіны. Ставіць мэтай пабачыць увесь свет. Атрыманы досвед у падарожжах выкарыстоўвае ў працы, цікавіцца мастацтвам. Ніжэй яго прапановы, на што варта аддаць 20 даляраў.
Вена. 4$ – сняданак ў булачнай. 15$ – Leopold Museum – У музеі захоўваецца самая буйная калекцыя твораў Шыле і Клімта, на абед і вячэру застаецца толькі 1 даляр. Вынік – у Вене ВЕЛЬМІ дорага. З бясплатнага: шпацыр па горадзе з наведваннем цэнтральнага парку. Шпацыр па Квартале Музеяў, дзе бываюць інсталяцыі звонку – паглядзець на іх можна бясплатна. Можна яшчэ ўбачыць дом мастака і архітэктара Хундертвассэра.
Будапешт. 4$ – сняданак, McDonald’s. 6$- абед на Raday Utca – вуліцы-рэстарацыі. 5$ – вячэра кебабам. Як сувенір варта набыць прыгожыя рэтра-паштоўкі – еўра за штуку. Увогуле раіў бы больш проста хадзіць па Будапешце – там вельмі цікавая архітэктура, і гэта цалкам бясплатна. У гэтым горадзе знаходзіцца вельмі цікавы будынак парламента – ён настолькі вялікі, што там ніколі не сканчаецца рамонт: калі адрамантуюць адно крыло, трэба ўжо брацца за другое…
Прага. 4$ – сняданак, McDonald’s.5$ – абед, U Jindřišské věže (смажаныя каўбаскі з вострым перцам і хрэнам, вараная бульба, гарбата і яблычны штрудзель). 5$ – вячэра, Restaurace u Parlamentu – нацыянальная чэская кухня, паб. 4,5 $- Музей прыкладнога мастацтва (Uměleckoprůmyslové muzeum) Застанецца трохі на сувенір ці хаця б паштоўкі.
Амстэрдам 19,6$ – наведванне музея Ван Гога – у гэтым выпадку на ежу грошай не застаецца. Або: 17,5$- Rijksmuseum – галандскае мастацтва XV—XIX ст., у прыватнасці прадстаўленыя вядомыя майстры XVII ст. – Рэмбрандт, Вермеер і Хальс. Галоўнае месца ў экспазіцыі займае “Начны дазор”. 2,5$- кавалак піццы, 4$- кебаб + вада.