“Нёман” чакаюць цяжкія дні

|

Першую з іх “Нёман” згуляе 19 лістапада ў гасцёх у “Віцебска”. Перамога ў ёй забяспечыць камандзе спакойны фініш. Параза альбо нічыя прымусіць гарадзенскіх заўзятараў спадзявацца на ўдалы вынік апошняй гульні чэмпіянату супраць жодзінскага “Тарпеда-БелАЗ”.

 

У выпадку паразаў у абедзьвюх сустрэчаў гарадзенцам пагражаюць два пераходныя матчы са сталічным “Партызанам” за права згуляць у наступным годзе у вышэйшай лізе.

 

Гарантаваць сабе спакойную канцоўку чэмпіянату гарадзенцы маглі 5 лістапада ў хатняй сустрэчы супраць БАТЭ.

>

Задача “Нёмана”: не праляцець міма эліты!

 

У супрацьстаянні з наймацнейным клубам краіны “Нёман” глядзеўся годна, але ўсё ж саступіў з лікам 0:1.

 

Турнірная табліца чэмпіянату выглядае зараз такім чынам:

 

каманда                   
гульні     
ачкі
1      БАТЭ 31 65
2 “Шахцёр” 31 55
3 “Гомель” 31 51
4 “Дынама”, Мінск 31 49
5 “Белшына” 31 45
6 “Нафтан” 31 37
7 “Тарпеда-БелАЗ” 31 37
8 “Дынама”, Брэст 31 33
9 “Нёман” 31 33
10 “Віцебск” 31 32
11 “Мінск” 31 31
12 “Днепр” 31 26

 

Згодна з рэгламентам чэмпіянату, вышэйшую лігу пакідае каманда, якая зойме 12-е месца. Сётела гэта амаль напэўна будзе магілёўскі “Днепр”, які можа ўратаваць толькі цуд. На змену магілёўцам прыйдзе мазырская “Славія”.

 

Перадапошняй камандзе вышэйшай лігі давядзецца згуляць з другой камандай першай лігі – сталічным “Партызанам”.

 

Складаная турнірная сітуацыя ў другой гарадзенскай каманды. Пасля нядаўняй паразы ад “Полацка” 0-5 “Белкард” застаецца на перадапошнім месцы ў першай лізе. Калі за апошнія два туры сітуацыя не паправіцца – гарадзенцы адправяцца ў другую лігу.

 

На змену ім прыйдзе “Ліда”, якая датэрмінова выйграла турнір каманд другой лігі.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча