Таццяна Касатая працуе і збіраецца працягваць вучобу за мяжой
Цяпер Таццяна збіраецца пісаць скаргу на імя міністра адукацыі, аднак для гэтага ёй неабходна атрымаць копіі пратаколаў пасяджэнняў трох універсітэцкіх камісій, якія ацэньвалі яе працу.
Таццяна Касатая:
– 2 тыдні, як напісала заяву на імя рэктара, каб мне выдалі копіі пратаколаў.
Гэта пратакол камісіі кафедры, атэстацыйнай, і апошняй, якую стварылі спецыяльна па маёй просьбе.
Хачу параўнаць пратаколы з тым, што ў мяне запісана.
Бо кожны раз указваліся розныя прычыны майго адлічэння. Спачатку выказвалася прэтэнзія, што няма другой главы, пасля казалі, што я зусім не выканала план.
Трэцяя камісія ўвогуле згадвала трэцюю главу.
Вельмі супярэчліва.
Працягваць вучобу Таццяне хутчэй за ўсё давядзецца за мяжой.
Яна пакуль не вырашыла дзе, ды і ўсе тэрміны ў гэтым годзе ўжо скончыліся.
Галоўнае будзе знайсці навуковага кіраўніка, як быў бы спецыялістам у дастаткова вузкай тэме: тэма навуковай працы Касатай – «Дзейнасць евангельскіх хрысціян-баптыстаў у БССР. 1944-1991 гг.».
Таццяна:
– Ужо нейкая абыякавасць адчуваецца, эмоцыі суцішыліся.
Пакуль працую ў турыстычнай фірме, збіраю матэрыялы па сваёй тэме і не толькі.
Думаю, усё будзе добра.
3 лістапада ў Гродне адбылася прэзентацыя кнігі Таццяны Касатай і Віктара Саяпіна “Гродна: кіно, тэатр, цырк”.