Гродзенка загінула па дарозе на працу
Дзьве жанчыны накіроўваліся на працу і пераходзілі вуліцу Лізы Чыйкінай насупраць фабрыкі “Дынама” па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
Кіроўца-таксіст на “Сітраэне”, які рухаўся па левай крайняй паласе, убачыўшы жанчын, прытармазіў.
У гэты момант у “Сітраэн” уехаў спадарожны “Мерседэс”, а “Аудзі-А6”, што ішла па скрайняй правай паласе, знесла жанчын, працягнуўшы іх на капоце каля 10 метраў.
З цяжкімі траўмамі пацярпелых даставілі ў бальніцу.
Траўмы 55-гадовай жанчыны аказаліся несумяшчальнымі з жыццём.
За здароўе яе 53-гадовай калегі змагаюцца дактары.
Кіроўца, які збіў пешаходаў, нічога зразумелага патлумачыць не змог.
Ён атрымаў пасведчанне кіроўцы крыху больш за год таму.
Сёння сеў за руль, каб падвезці жонку ў паліклініку.
Мужчына – інвалід з дзяцінства, замест левай рукі мае пратэз.
Паводле http://gaigrodno.by