Крышталёвая ноч –ніколі больш

|

9 лістапада па ўсім свеце адзначаюць Дзень барацьбы супраць расізму, фашызму  і антысемітызму.


У ноч з 9 на 10 лістапада 1938 года па ўсёй Германіі адбыліся жыдоўскія пагромы.

У тую ноч былі разбітыя вітрыны больш чым сямі тысяч крам, разгромленыя сотні жылых дамоў габрэяў, разрабаваныя больш за 250 сінагог.

Каля сотні габрэяў былі забітыя, некалькі сотняў параненыя і больш за тры  тысячы высланыя ў канцэнтрацыйныя лагеры.

На ўспамін тых падзей па ўсёй Еўропе у гэтыя дні праходзіць асветніцкі тыдзень “Крышталёвая ноч – ніколі болей”

 

У Гродне падчас фашысцкай акупацыі  было створана 2 гета: у старым габрэйскім раёне недалёка ад Старога Замку і ў раёне Скідзельскага рынку, каля 29 тысяч габрэяў былі забітыя.

Частку з іх вывезлі ў вёску Калбасіна, дзе  ўтрымлівалі  ў нечалавечых умовах, а пасля забілі альбо вывезлі для знішчэння ў іншыя гарады.

 

Пры ліквідацыі галоўнага гарадзенскага гета ў 1943 годзе большасць гарадзенскіх габрэяў адправілі на смерць у Асвенцым – фашысцкую фабрыку Смерці.

 

Падчас прэзентацыі “Нататніка з гродзенскага гета” , адзін з былых  вязняў гарадзенскага гета Георгій Хасід распавядаў гісторіі здзекаў над габрэямі фашысцкіх акупантаў і мясцовага насельніцтва.

Я спадзяюся, што падобнага больш ніколі не паўторыцца” – кажа сённяшнім гарадзенцам Георгій Хасід.