Восеньскі фэст клубаў ЮНЭСКА ў Гродне збярэ больш за 160 удзельнікаў
Распавядае арганізатар фэсту Юры Груца:
-Сёлетні фэст будзе мець міратворчую накіраванасць.
160 прадстаўнікоў Клубаў ЮНЭСКА з пяці гарадоў пакажуць сваё майстэрства ў тэматычных гульнях і канцэртных нумарах.
Гарадзенскую вобласць прадставяць 15 клубаў: чатырнаццаць з Гродна і адзін з Мастоў.
Кожны клуб рыхтуе прэзентацыю: “візітоўку”, сценгазету альбо буклет, а таксама танцавальны нумар.
У гэтым годзе арганізатары фэсту сутыкнуліся з фінансавымі цяжкасцямі.
Грашовай дапамогі Гродзенскіх аблвыканкаму і гарвыканкаму аказалася недастаткова.
Юры Груца:
–Мы звярнуліся па дапамогу ў абласны Фонд Міра з якім даўно супрацоўнічаем.
Спадзяемся адкрыць спецыяльны рахунак, на які можна будзе пералічыць грошы для гарадзенскага фэсту.
Сябрам клуба ЮНЭСКА можа стаць любы маладзён ва ўзросце ад 15 да 20 год.
Клубы існуюць у навучальных установах, іх удзельнікі рэалізуюць праграмы па экалогіі, лідэрству і канфлікталогіі, па правах чалавека і турызме, трэнінгі па здароваму ладу жыцця, інтэлектуальныя гульні.
Фота з сатй http://un.by/unesco-grodno