Як стварыць свой медыя-праект: бясплатны майстар-клас у Гродна

|

Сваім досведам у сферы онлайн-медыяў падзеляцца з гарадзенцамі арганізатары першага ў горадзе KY-Meetup


KY-Meetup – гэта бясплатны майстар-клас ад практыкаў.

 

Рабі, навучайся, дзяліся, змяняй – такія словы адлюстроўваюць сутнасць плануемага мерапрыемства.

 

Арганізатары спадзяюцца стварыць пляцоўку для стасункаў, абмену ведамі, досведам і ідэямі.

 

Першы беларускі KY-Meetup адбыўся ў Менску ў верасні па тэме фатаграфіі.

 

Удзельнікі гарадзенскай сустрэчы абмяркуюць асноўныя тэндэнцыі развіцця онлайн-медыяў, пазнаёмяцца з механізмамі стварэння медыя-праектаў і іх прасоўвання.

 

У якасці экспертаў у Гродна выступяць рэдактары Вікторыя Навумава (партал Pro-Fashion.by), Валерый Асіпчык і Рыгор Пятровіч Белка (Newsbelarus.net), Ганна Пазняк і Вольга Капачэня (Kyky.org)

 

Гарадзенскі майстар-клас адбудзецца 12 лістапада па адрасе: вул. Будзёнага, 48а, корпус Б, 4 паверх, пакой 75.

 

Для ўдзелу ў KY-Meetup неабходна да 15.00 11 лістапада запоўніць заяўку

 

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

 

Удзельнікі, якія прайшлі адбор, 11 лістапада да 17.00 атрымаюць адрасныя запрашэнні.

 

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца культурны часопіс КУ і беларускае meetup-кам’юніці.

 

Партнёр КУ-мітапу ў Гродне – інфармацыйны партал “Твой стыль”.

 

Больш інфармацыі тут