Гарадзенскі драматычны тэатр выступіць на Беласточчыне
Па словах дырэктара фонда “Царкоўная Музыка” Мікалая Бушко, па ініцыятыве якога адбываецца візіт, спектакль адрасаваны найперш моладзі і беларусам Падляшша.
– Гэты спектакль і прыклад тэатральнага мастацтва пакажуць нашы госці ў Гайнаўскім беларускім ліцэі, два спектаклі ў Бельску для вучняў пачатковай школы №3 і вучняў Беларускага ліцэя. Гэта не ўсё, таму што мы дамовіліся з ваяводскім асяродкам анімацыі і культуры, з Радыё Рацыя і «Нівай» і супольна арганізуем спектакль гэтага ж тэатра ў Беластоку ў т. зв. Сподках. Гэты спектакль мы ладзім для ўсіх беларусаў Беластока. На гэты спектакль усіх вельмі-вельмі шчыра і сардэчна запрашаем.
>
Выступы гродзенскіх акцёраў на Падляшшы пройдуць з 17-га па 19-га лістапада. Год таму камедыю пра селяніна маглі пабачыць жыхары Нарвы і Гайнаўкі. Ёсць планы, каб у будучыні прадставіць спектакль ў большых і меншых мясцовасцях не толькі Падляшша, але і паказаць яго польскаму гледачу ў іншых рэгіёнах краіны.
Фота Міхаліны Герасімюк