Музей у гродзенскай сінагозе можа адкрыцца ўжо праз месяц

|

Дырэктар музея Беньямін Яфімавіч Ерузалім:

У музеі людзі змогуць убачыць як жылі гродзенскія габрэі пачынаючы з 12 стагоддзя.

Ініцыятыва стварэння музея зыходзіла ад мяне і Уладзіміра Львовіча Зухавіцкага (генеральнага дырэктара Будаўніча-мэблевага аб’яднання “ЗОВ”).

Ён жа выдзяліў сродкі на рамонт, на набыццё аргтэхнікі, яшчэ 300 мільёнаў – каб замяніць вокны і ўпарадкаваць крыху вонкавы выгляд сінагогі.

Музей размесціцца ў двух пакоях: 40 і 25 квадратных метраў.

Беньямін Яфімавіч спадзяецца, што праз месяц скончыцца рамонт і будуць выстаўлены першыя экспанаты.

Першая тэма, якая знойдзе адлюстраванне ў новым музеі – тэма Халакосту.

Б.Ерузалім:

Заўтра еду ў Маскву на сустрэчу з былым жыхаром Гродна, які быў вязнем Асвенцыму, ён перадасць для музея асабістыя рэчы, яшчэ адзін вязень канцлагеру жыве ў Гродне і таксама дасць нешта для музея.

У зборы экспанатаў разлічваем на дапамогу людзей.

Зрабілі сайт, дзе звернемся да ўсіх з просьбай прыносіць фотаздымкі, дакументы, памятныя рэчы – усё, што тычыцца габрэйскай гісторыі Гродна.

 

Гродзенская сінагога – найстарэйшая з дзеючых у СНД.

Пабудаваная ў 1578 годзе па праекце італьянца Санці Гучы, двойчы гарэла і аднаўлялася.

Цяперашні выгляд будынак набыў у 1905 годзе.

Пасля вайны будынак  выкарыстоўваўся як склад і толькі ў 1991 годзе вернуты габрэйскай супольнасці Гродна.

 

Фота з сайта http://www.jewishgrodno.com