Гарадзенская габрэйская супольнасць рыхтуецца да дзён памяці ахвяр Халакоста

|

Як паведаміла старшыня гарадзенскай габрэйскай суполкі Алена Куцэвіч, падрыхтоўка да тыдню памяці ўжо пачалася.

 

–          Гета, якія былі ў гады Другой сусветнай  вайны ў Гродне, былі знішчаны вясной, таму  памяць загінулых вязняў ушаноўваюць у красавіку.

А Тыдзень памяці традыцыйна праводзіцца восенню, калі было расстраляна шмат вязняў гета ў іншых гарадах Беларусі.

 

9 лістапада, калі па ўсім свеце адзначаюць Дзень барацьбы супраць расізму, фашызму  і антысемітызму, мы ладзілі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы сустрэчу з аўтарам “Нататніка з гродзенскага гетта” а. Юзафам Макарчыкам – распавядае А. Куцэвіч. – На сустрэчы прысутнічаў адзін з былых  вязняў гарадзенскага гета Георгій Хасід (на здымку злева).

 

>

 

У межах Тыдня памяці ў гродзенскіх школах адбудуцца адкрытыя урокі па Халакосце, сустрэчы з вязнямі гета.

Завяршальным мерапрыемствам Тыдня стане сустрэча з рэжысёрам фільмаў “Гарады-героі”.

 

Габрэйская супольнасць Гродна разлічвае, што студэнты і выкладчыкі стануць актыўнымі ўдзельнікамі гэтых мерапрыемстваў.

 

У Гродне да вайны пражывала больш за 30 тысяч габрэяў, якіх пасля прыходу немцаў перасялілі ў два гета.

У выніку планамернага  знішчэння габрэйскага  насельніцтва ў жывых з іх засталося не больш за 200 чалавек.

Аб існаванні шматлікай габрэйскай абшчыны гродзенцам зараз нагадваюць толькі дзве памятныя дошкі.

 

Магчыма, хутка адновяць гродзенскую сінагогу і створаць музей , прысвечаны габрэйскай гісторыі і культуры ў Гродне.

Рэстаўрацыя сінагогі ўжо пачалася.

Яе ініцыятарамі сталі гарадзенскія прадпрымальнікі.

 

Фотаздымкі Андрэя Мялешкі і з сайту http://evrofilm.com