3000 дыскаў для ўласнага карыстання
Аперацыю правялі супрацоўнікі АБЭПу Ленінскага РАУС пры падтрымцы калег з УБЭП УУС.
Гаспадаром нелегальнага тавару аказаўся 33-гадовы жыхар Мінска, які нідзе не працуе.
У момант з’яўлення аператыўнікаў ён рэалізоўваў тавар мясцоваму прадпрымальніку на вуліцы Тэлеграфнай.
Затрыманы ў мінулым сам быў прадпрымальнікам.
Начальнік АБЭП Ленінскага РАУС маёр міліцыі Міхаіл Татарэвіч:
-Усю партыю дыскаў мужчына перавозіў у аўтамабілі і па просьбе аператыўнікаў якіх-небудзь дакументаў на груз прад’явіць быў не ў стане.
Акрамя прапанаваных на рэалізацыю 133 дыскаў з запісамі, канфіскавана яшчэ 3256 аналагічных, 900 – без запісаў, а таксама футляры і паліграфічныя ўкладышы.
У дадзены момант праводзіцца праверка.
Гаспадар нелегальнага тавару сказаў, што прыехаў у Гродна па справах, а дыскі набыў для асабістага карыстання, перадаўшы частку з іх (з новымі фільмамі) знаёмаму прадпрымальніку для прагляду.