Калі няма часу хварэць зімой

Вось некаторыя з іх:

 

 

Вакцынацыя

Вакцына – гэта моцна паслабленыя ці забітыя ўзбуджальнікі інфекцыйных хваробаў, пры ўвядзенні якіх у арганізме выпрацоўваюцца абаронныя механізмы – імунітэт.

Калі імунітэт на вакцыну выпрацуецца, то пры сутыкненні з інфекцыяй ён ужо будзе падрыхтаваны да яе атакі. Лепш, калі вакцына будзе ўтрымліваць у сабе ўзбуджальнікі некалькіх відаў захворвання, тады імунітэт выпрацуецца на большую колькасць інфекцый.

Трэба толькі памятаць, што вакцына павінна быць уведзена пры адсутнасці бягучых захворванняў і за 2-3 месяцы да мяркуемай эпідэміі, інакш імунітэт не паспее выпрацавацца.

Аб асартыменце вакцын, паказаннях ды парадку іх увядзення падрабязней можна даведацца ў паліклініцы па месцы жыхарства.

 

 

Закальванне

Для тых, хто вакцыніравацца не жадае, можна  паспрабаваць умацаваць свой імунітэт закальваннем. Сутнасць закальвання заключаецца ў тым, што дзякуючы яму арганізм прыстасоўваецца да больш шырокага дыяпазону неспрыяльных знешніх умоў.

Спосабы закальвання звязаныя з паветранымі і воднымі працэдурамі, але асноўны прынцып – гэта паступовасць павелічэння закаляючых фактараў, сістэматычнасць і працягласць іх прымянення.

Пры закальванні абавязкова трэба ўлічваць індывідуальныя ўласцівасці арганізму.

Не лішнім будзе спалучэнне закальвання з гімнастыкай і фізічнымі практыкаваннямі.

 

Рацыён

Спажыванне сбалансаванай і разнастайнай ежы, багатай на вітаміны альбо полівітамінныя прэпараты таксама дапамагае захаваць здароўе.

 

Найбольш важны вітамін С.

Ён здольны спецыфічна ўплываць на абаронныя сілы  арганізму і павышаць імунітэт.

Многім па сваіх смакавых якасцях не пасуюць часнык і цыбуля, але яны ўтрымліваюць у сваім складзе фітанцыды, якія забіваюць мікробаў.

 

Прагулкі

Падчас эпідэмій належыць пазбягаць месцаў, у каторых адначасова знаходзіцца шмат людзей.

Калі надаецца магчымасць – лепш прайсціся пешшу 1-2 прыпынкі, чым ехаць у аўтобусе.

 

Добры настрой і ўсмешкі

Паніжаюць імунітэт нервовыя перагрузкі, моцныя стрэсы ды дэпрэсія.

 

Як іх пазбегнуць, распавяла Анастасія Багай, магістр псіхалагічных навук:

 

– Калі ў нас атрымаецца дамагчыся таго, каб канцэнтрацыя і рэлаксацыя зрабіліся асноўнай часткай нашага жыцця, то паступова мы зробімся больш ураўнаважанымі і будзем больш спакойна рэагаваць на стрэсагенныя фактары.

Памятайце, мы ў стане свядома ўздзейнічаць на тыя ці іншыя працэсы, што адбываюцца ў арганізме і аднавіць канструктыўнасць у думках і ўчынках.


Што для гэтага неабходна рабіць?

– У першую чаргу, трэба разабрацца ў сабе, у  тым, што адбываецца.

Знайсці сілы для барацьбы з складанымі абставінамі дапаможа падтрымка блізкіх людзей.

Абсалютна любы чалавек здольны да супрацьстаяння разбуральнаму дзеянню абставін на псіхіку і здароўе.  І без усялякага ўжывання алкаголю і нікатыну!

 

Ці ёсць спосабы не патрапіць у дэпрэсію?

– Лепшая прафілактыка дэпрэсііі – здаровы лад жыцця і – перш за ўсё – нармальны сон.

Абавязкова трэба навучыцца раслабляцца, адпачываць, знайсці захапленне, якое б вас поўнасцю паглынула!

Калі чалавек заняты любімай справай, то часу на змрочныя думкі не застаецца.


Знайдзіце тое, што вам па густу, і чым можна зняцца ў вольны ад працы ці вучобы час. Гэта можа быць усё, што заўгодна – вынаходніцтва новых рэцэптаў, фатаграфія, канструяванне самалётаў!

Актыўныя спартыўныя практыкаванні павышаюць агульны тонус, падымаюць настрой.


Як знайсці вольны час?

– Пры сучасным ладзе жыцця многія людзі сапраўды не хочуць браць адпачынак,  бо хочуць зарабіць больш грошай.

Але гэта няправільна – з гадамі назапашваецца стомленасць, ад гэтага пакутуе наша здароўе, з’яўляецца  апатыя.

Умейце знаходзіць час для самога сябе!


Ну а калі хтосці ўжо ў дэпрэсіі?

– Каб самастойна пазбавіцца ад дэпрэсіі –  галоўнае мець жаданне і сілу волі.

Вучыцеся пераадольваць сябе, не замыкацца і не думаць зноў і зноў аб сваіх праблемах.

Як толькі пачынаюць адольваць негатыўныя думкі – хуценька пераключайце ўвагу на што-небудзь прыемнае.

 


Падсумуем: быць здаровым – гэта значыць быць патрэбным, займацца любімай справай, кантактаваць з прыемнымі людзьмі, хадзіць на цікавыя мерапрыемствы і атрымліваць асалоду ад жыцця.

Быць здаровым – гэта значыць жыць.

Беражыце сябе.

 

Здымкі з сайтаў http://vkrt.com, http://medpravda.com