Восем гродзенскіх прадпрыемстваў недаплацілі больш за 1,7 мільярды падаткаў
Праверкі ў Гродне паказалі, што фірмы ўхіляліся ад падаткаў, выкарыстоўваючы фальшывыя дакументы па ўзаемадзеянні з шэрымі мінскімі фірмамі.
Тры гродзенскія прадпрыемствы ўхіліліся ад выплаты падаткаў у буйным памеры (звыш 35 мільёнаў), астатнія – у асабліва буйным (звыш 87,5 мільёнаў).
Па двух прадпрыемствах памер даналічэнняў склаў больш за 500 і 800 мільёнаў рублёў адпаведна.
Усяго ў бюджэт далічана больш за 1,7 мільярды рублёў падаткаў і 480 мільёнаў пені.
Супраць службовых асоб распачатыя крымінальныя справы.
Паводле арт.243 КК РБ, ухіленне ад уплаты падаткаў, збораў з прычыненнем урону ў буйным памеры, прадугледжвае пакаранне ад штрафа да пазбаўлення волі да 3 гадоў; у асабліва буйным памеры – ад абмежавання волі на тэрмін да 5 гадоў да пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.
Фота з сайта http://news.nur.kz