Гродзенскія дзяўчаты перамаглі на чэмпіянаце Кубка свету па танцы жывата
Чэмпіёнкамі сталі трэнер каманды Таццяна Чарняўская – у катэгорыі ад 20 да 30 гадоў, Ганна Стома (30-49 гадоў), першае месца заняў дуэт Аляксандры Дораш і кацярыны Талочка (12-16 гадоў).
Другой у катэгорыі “дзеці” стала адзінаццацігадовая Дыяна Мельнік.
Гродзенкі заваявалі на чэмпіянаце больш за ўсіх ўзнагарод.
Гэта ўжо другая вялікая перамога выхаванак “Найлы”.
Упершыню нашы дзяўчаты сталі чэмпіёнкамі на алімпіядзе ў Маскве ў маі гэтага году.