“Тутэйшыя” ў Вільні

|

Сёння ў Вільні гарадзенскі тэатр лялек пакажа п’есу “Тутэйшыя”.


Як паведамляе Радыё Рацыя, не гледзячы на тое, што у рэпертуары тэатра “Тутэйшыя” – амаль 20 гадоў, п’еса не губляе актуальнасці і нязменна карыстаецца поспехам сярод гледачоў.

Акторы неаднаразова паказвалі п’есу ў краінах блізкага і далёкага замежжа, а гледачы заўсёды падчас спектакля мелі магчымасць асэнсаваць гістарычны шлях Беларусі на прыкладзе галоўнага героя Мікіты Зносака, чый лёс яскрава паказвае трагедыю беларускага народа.

На здымку: актор Віктар Шалкевіч у ролі Заходняга вучонага.

Фота: Радыё Свабода