У Гродне будуць вырабляць касметыку і бытавую хімію
Па інвестыцыйным праекце коштам 1,5 мільёны еўра (з іх 1,19 мільёны – асноўны капітал) кампанія пачне будаўніцтва завода па вырабе хімічных прадуктаў, у тым ліку такіх, якія ў Беларусі да гэтай пары не вырабляюцца.
Прадпрыемства будзе выпускаць прафесійную і бытавую хімію, касметыку і аўтакасметыку: мыйныя сродкі, снтыбактэрыяльнае, жыдкае мыла, гелі для душа, аўташампуні і інш.
Прадукцыя будзе адпавядаць стандартам аховы навакольнага асяроддзя і якасці ЕС.
Каля 85% аб’ёму тавараў плануецца накіроўваць на экспарт.
Вытворца арыентуецца ў асноўным на рынкі Расіі, Украіны, Казахстана.
Кампанія пабудуе новы вытворчы комплекс на тэрыторыі Свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”, створыць каля 70 працоўных месцаў.
Падчас будаўніцтва вытворчасць размесціцца ў памяшканнях “Белвторпалімер”.
Фота з сайта http://www.ua.all.biz