Пераможцы “Alma mater” атрымалі дыпломы, вазы і абанементы ў клуб
Другое месца атрымаў Факультэт эканомікі і каравання, трэцяе – Фізіка-тэхнічны факультэт, чацьвёртае – Факультэт гісторыі і сацыялогіі
За першае месца студэнты атрымалі дыпломы, вазы і абанементы ў клуб Alpha Centauri.
Сваё стаўленне да ідэі правядзення “Alma mater” выказалі студэнткі аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта Ліза Панамарова і Марына Панасевіч:
–Праводзіць падобныя мерапрыемствы канешне ж неабходна, таму што яны даюць шанец моладзі праявіць сябе ў творчым плане.
Акрамя таго, “Alma mater” – гэта не проста конкурс талентаў, гэта яшчэ і выдатная магчымасць выказаць сваю любоў факультэту, пазнаёміцца з новымі людзьмі.
Ці не перашкаджае ўдзел у конкурсе вучыцца, і як да гэтага ставяцца выкладчыкі?
– З-за вялікай колькасі рэпетыцый мы не паспяваем своечасова выконваць план навучання, але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, мы ўсё ж задаволеныя сваёй працай.
Тым больш, што дэканы нашых факультэтаў нас падтрымліваюць і, калі што, просяць за нас у выкладчыкаў.
Фота з сайта http://grsu.by