Продаж гарэлкі ў Беларусі павялічыўся амаль на 19%

|

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб’ёме рознічнага таваразвароту ў студзені-верасні 2011 года склала 10,3%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 6,6 трлн. рублёў.

Піва за дзесяць месяцаў прададзена 29 млн. 333,5 тыс. дал, што на 11,9% больш чым аналагічны леташні паказчык.

Доля гэтага напою ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 13,3% (за студзень-кастрычнік 2010 года — 13,2%).

 

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 1 млн. 771,9 тыс. дал (на 34,9% больш), вінаградных він — 2 млн. 561,2 тыс. дал (больш на14,4%), пладовых він — 13 млн. 684,7 тыс. дал (на 3,2% менш).

Пладовыя віны занялі 27,9% у аб’ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені-кастрычніку 2010 года — 32,1%).

Каньяку і брэндзі прададзена 268,4 тыс. дал (+26,6%), пеністых він і шампанскага — 1 млн. 67 тыс. дал (+26,6%), слабаалкагольных напояў — 714,4 тыс. дал (на 32% менш).