У Гродне адбудзецца мітап “Онлайн-медыя: дызайн і юзабіліці”.

|

Чым падача інфармацыі ў сучасных медыя адрозніваецца ад падыходаў у друкаваных выданнях? Што павінны ведаць і ўмець сучасныя журналісты акрамя пошуку інфармацыі і працы з тэкстам? Як прымяняецца юзабіліці дызайнерамі і рэдактарамі?

 

 

Дзяліцца цікавым і карысным, камунікаваць на тэмы дызайна, юзабіліці, інфаграфікі, геа-інфармацыі ў онлайн-медыя будзе каманда meetup.by а таксама эксперты з вядучых навінавых онлайн-агенцый і дызайнерскіх калектываў.

 

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя.

 

Зарэгістравацца можна тут.

 

Дадатковую інфармацыю пасля запаўнення анкеты і пацверджання ўдзелу арганізатары дасылаюць адрасна.

 

Сустрэча адбудзецца ў кавярні “Салодкі пачастунак” (вул. Ажэшкі, 25/3, былы “Карат”)

 

Першы мітап па тэме “Онлайн медыя: як стварыць свой медыя-праект” адбыўся 12 лістапада.

 

Аўтар ілюстрацыі – hypercatalecta