Хто заплаціць за гарадзенскага вундэркінда 500 тысяч еўра?

|

Сёлета малады нападнік у 27 гульнях за “Нёман” забіў 6 галоў. Апошнія два з іх – 19 лістапада ў браму “Віцебска” (3-2 на карысць гарадзенцаў), гарантаваўшы тым самым камандзе месца ў вышэйшай лізе на наступны сезон.

 

За гульнёй Паўла (на здымку) у гэтай сустрэчы назіраў прадстаўнік “Зеніту”, які лідыруе ў чэмпіянаце Расіі і прадстаўляе гэтую краіну ў Лізе чэмпіёнаў.

 

Інфармацыя пра інтарэс з боку каманды з Санкт-Пецярбургу рэзка ўзняла трансферны кошт Савіцкага. Калі ў красавіку сайт Transfermarket ацэньваў футбаліста ў 100 тыс. еўра, то па стане на 21 лістапада – ужо ў 500 тыс.!

 

>

Яшчэ нядаўна асноўным прэтэндэнтам на Савіцкага лічыўся наймацнейшы беларускі клуб БАТЭ. Яго прэзідэнт Анатоль Капскі выказваў гатоўнасць заплаціць “Нёману” за пераезд нападніка гэтай зімой у БАТЭ 150 тыс. даляраў.

 

Дагэтуль самым дарагім трансферам у гісторыі гарадзенскага футбола быў пераход Сяргея Гурэнкі ў 1999-м годзе з маскоўскага “Лакаматыва” у італьянскую “Рому” за амаль 5,5 млн. еўра.

 

Агульны кошт асноўнага складу “Нёмана” па версіі Transfermarket, складае сёння 5 млн. 600 тыс. бел руб.

 

Ніжэй прыведзеныя кошты (у тыс. еўра) самых дарагіх гульцоў цяперашняга складу гарадзенскай каманды.

 

Для параўнання: сумарны кошт футбалістаў БАТЭ складае 15,5 млн. еўра, кошт гульцоў “Зеніта” – 138 млн., кошт “Барселоны” – 606 млн. еўра.

 

Ацэнка Transfermarket не азначае, што пазначаныя на сайце кошты адпавядаюць рэальным сумам, якія клубы плацяць адзін аднаму пры пераходзе футбалістаў. Разам з тым, дадзеныя сайта часта бяруцца пад увагу ў час перамоваў паміж клубамі і агентамі футбалістаў.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча (з архіву ТС)