Гродзенскі студэнт заваяваў гран-пры міжнароднай выставы
Валянцін атрымаў сваю ўзнагароду за калекцыю “Птушкі, што гняздуюць у Беларусі”.
Распавядае кіраўнік гарадзенскага таварыства філатэлістаў Фрыдэрык Гушча:
–Упершыню за гады існавання выставы гран-пры прыехала ў Беларусь.
Вялянцін Музыка ўжо першакурснік нашага гарадзенскага ўніверсітэта, а філатэліяй займаецца з дзяцінства.
У падобных выставах мы ўдзельнічаем ўжо 4 раз.
Аднак такую колькасць медалёў прывезлі ў Беларусь упершыню: 2 вялікіх срэбных, 1 срэбны, 2 пасярэбраных медалі.
Наступнай вялікай выставай, у якой будуць прадстаўлены калекцыі філатэлістаў з Гарадзеншчыны, будзе выстава на рэлігійную тэматыку ў Чырвоным касцёле ў Мінску.
Яна адкрыецца напрыканцы снежня.